![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лютага 2025 годаЗа перыяд з 14 па 20 лютага 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення: – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Амброзія палыналістая - аднагадовая травяністая расліна сямейства Астравыя, небяспечнае каранціннае пустазелле. Забруджвае практычна ўсе палявыя культуры, асабліва моцна палі, занятыя агародніннымі і абганяльнымі, пусткі, абочыны аўтамабільных дарог і чыгунак, а таксама тэрыторыі населеных пунктаў. Эканамічны ўрон ад гэтага пустазелля выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасць культурных раслін, засмечанні гатовай прадукцыі, пагаршэнні якасці кармоў. Таксама амброзія небяспечная для чалавека. Падчас цвіцення яе пылок можа распаўсюджвацца на далёкія адлегласці. Нават у невялікіх колькасцях яна выклікае ў людзей рэзкую алергію. Для прадухілення ўвозу амброзіі палыналістай з імпартнай падкаранціннай прадукцыяй з зон, дзе дадзенае пустазелле шырока распаўсюджаны, рэкамендуецца праводзіць пільны кантроль за насенным матэрыялам і кармамі, сістэматычна абследаваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі для выяўлення «першасных» ачагоў пустазелля.
24 фев 2025 Другие новости
23.12.2024
16.12.2024
09.12.2024
02.12.2024
25.11.2024
18.11.2024
11.11.2024
04.11.2024
28.10.2024 |