
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лютага 2025 года
За перыяд з 14 па 20 лютага 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення:
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Амброзія палыналістая - аднагадовая травяністая расліна сямейства Астравыя, небяспечнае каранціннае пустазелле. Забруджвае практычна ўсе палявыя культуры, асабліва моцна палі, занятыя агародніннымі і абганяльнымі, пусткі, абочыны аўтамабільных дарог і чыгунак, а таксама тэрыторыі населеных пунктаў. Эканамічны ўрон ад гэтага пустазелля выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасць культурных раслін, засмечанні гатовай прадукцыі, пагаршэнні якасці кармоў. Таксама амброзія небяспечная для чалавека. Падчас цвіцення яе пылок можа распаўсюджвацца на далёкія адлегласці. Нават у невялікіх колькасцях яна выклікае ў людзей рэзкую алергію. Для прадухілення ўвозу амброзіі палыналістай з імпартнай падкаранціннай прадукцыяй з зон, дзе дадзенае пустазелле шырока распаўсюджаны, рэкамендуецца праводзіць пільны кантроль за насенным матэрыялам і кармамі, сістэматычна абследаваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі для выяўлення «першасных» ачагоў пустазелля.
24.02.2025
Іншыя навіны
10.07.2023
Увазе заяўнікаў! Аб выкарыстанні беспілотных лятальных апаратаў
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін