Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 красавіка 2025 года

За перыяд з 18 па 24 красавіка 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:

– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салаце свежым;

бактэрыяльны апёк пладовых культур (Erwinia amylovora (Burrill) Winslow et al) - 3 выпадкі ў сажанцах яблыні;

чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым;

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкi ў таматах свежых;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Бактэрыяльны апёк пладовых культур -небяспечнае каранціннае захворванне, якое сустракаецца як на культурных, так і дзікарослых раслінах сямейства Ружакветныя. Узбуджальнік бактэрыяльнага апёку - Erwinia amylovora - паражае глог, кізільнік, айву, яблыню, рабіну, іргу, японскую айву, мушмула і грушу, а таксама ружу і маліну. Патаген пашкоджвае ўсе часткі раслін пачыная з кветак - яны становяцца цёмна-карычневымі і паступова ападае. Галінкі і маладыя пабегі пакрываюцца вадзяністымі цёмнымі плямамі, іх кончыкі чарнеюць (нібыта апаленыя) і загінаюцца. Лісце грушы таксама чарнеюць, а яблыні - бурэюць ад кончыкаў да падставы, скручваюцца і вісяць, нібы пажухлыя або абгарэлыя; пладаножкі ўсыхаюць, на кары з'яўляюцца некратычныя мокнучыя язвы, на хворых пабегах вылучаецца эксудат. Заражаныя плады цямнеюць і ў муміфікаваным выглядзе застаюцца вісець на дрэве. Крыніцай захворвання з'яўляюцца пасадачны і прышчэпачны матэрыял, тэхніка, прылады, выкарыстоўваныя пры абразанні, а таксама патаген можа пераносіцца з дапамогай дажджу, вятра, птушак, пчол, вос і смактальных насякомых, напрыклад тлей. Захворванне хутка перадаецца з аднаго дрэва на іншае, і з часам увесь сад гіне.

 


26.04.2025

Другие новости

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 141 - 142 из 142
Страницы:

Возврат к списку