Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 красавіка па 8 траўня 2025 года
За перыяд з 25 красавіка па 08 мая 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на капусце пекінскай і белакачаннай і 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 4 выпадкі ў шроце соевым;
– павілікі (Cuscuta spp.) - 1 выпадак у насенні люцэрны;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Заходні кветкавы трыпс – від трыпсаў з сямейства Thripidae, адзін з самых небяспечных шкоднікаў культурных раслін, а таксама пераносчык вірусных захворванняў. Каранцінны аб'ект. Абмежавана распаўсюджаны ў многіх краінах, куды быў занесены міжнародным гандлем. Поліфаг, пашкоджвае вялікую колькасць відаў раслін з 50 сямействаў (астравыя, бабовыя, лілейныя, паслёнавыя, ружовыя і інш.). Галоўнымі прыкметамі прысутнасці трыпсаў на раслінах з'яўляюцца некрозы ў выглядзе светлых плям або палос (штрыхаватасці) з выразнымі бакамі і экскрыментамі ў выглядзе навалаў цёмных, вельмі дробных плям (кропак). Шкоднік валодае высокай устойлівасцю да большасці пестыцыдаў, таму лепшым метадам барацьбы з ім з'яўляецца прафілактыка - важна не дапусціць траплення Frankliniella occidentalis у цяплічную гаспадарку. Завоз фітафага магчымы з абліственымі саджанцамі, гаршэчнымі культурамі, зрэзанымі раслінамі і расадай агароднінных і кветкавых культур. Таксама з пладамі семечкавых, костачкавых культур.
12.05.2025
Іншыя навіны
20.12.2025
Пасяджэнне Савета па рэгістрацыі сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
18.12.2025
У Беларусі стартаваў праект «Кожная пятніца — роднае, сваё»
15.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 снежня 2025 года
08.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лістапада па 4 снежня 2025 года
01.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лістапада 2025 года
27.11.2025
Аб унясенні змянення ў Пералік падкаранціннай прадукцыі
26.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лістапада 2025 года
11.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 кастрычніка па 6 лiстапада 2025 года
03.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 кастрычніка 2025 года
27.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 кастрычніка 2025 года
20.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 кастрычніка 2025 года
13.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 кастрычніка 2025 года
06.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 верасня па 2 кастрычніка 2025 года
22.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 19 верасня 2025 года
15.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 5 па 11 верасня 2025 года
08.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года
01.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 жніўня 2025 года









