![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 красавіка па 8 траўня 2025 годаЗа перыяд з 25 красавіка па 08 мая 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на капусце пекінскай і белакачаннай і 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 4 выпадкі ў шроце соевым; – павілікі (Cuscuta spp.) - 1 выпадак у насенні люцэрны; – вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Заходні кветкавы трыпс – від трыпсаў з сямейства Thripidae, адзін з самых небяспечных шкоднікаў культурных раслін, а таксама пераносчык вірусных захворванняў. Каранцінны аб'ект. Абмежавана распаўсюджаны ў многіх краінах, куды быў занесены міжнародным гандлем. Поліфаг, пашкоджвае вялікую колькасць відаў раслін з 50 сямействаў (астравыя, бабовыя, лілейныя, паслёнавыя, ружовыя і інш.). Галоўнымі прыкметамі прысутнасці трыпсаў на раслінах з'яўляюцца некрозы ў выглядзе светлых плям або палос (штрыхаватасці) з выразнымі бакамі і экскрыментамі ў выглядзе навалаў цёмных, вельмі дробных плям (кропак). Шкоднік валодае высокай устойлівасцю да большасці пестыцыдаў, таму лепшым метадам барацьбы з ім з'яўляецца прафілактыка - важна не дапусціць траплення Frankliniella occidentalis у цяплічную гаспадарку. Завоз фітафага магчымы з абліственымі саджанцамі, гаршэчнымі культурамі, зрэзанымі раслінамі і расадай агароднінных і кветкавых культур. Таксама з пладамі семечкавых, костачкавых культур.
12.05.2025 Другие новости
22.07.2024
15.07.2024
08.07.2024
01.07.2024
24.06.2024
17.06.2024
10.06.2024
03.06.2024
27.05.2024
20.05.2024
15.05.2024
15.05.2024
06.05.2024
29.04.2024
29.04.2024
22.04.2024
15.04.2024 |