
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 жніўня 2025 года
За перыяд з 22 па 28 жніўня 2025 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:
– бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 2 выпадкi ў кавунах свежых;
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter)) - 1 выпадак у персіках свежых і 1 выпадак у нектарынах свежых;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур - небяспечнае каранціннае захворванне, якое развіваецца на раслінах сямейства гарбузовыя: кавуне, дыне, агурку, патысоне, кабачку, розных відах гарбузоў і інш. Шкоднасць выяўляецца ў гібелі ўсходаў, некрозах лісця і пладоў, што прыводзіць да значнага зніжэння ўраджайнасці (да 90% на палях кавуноў у ЗША) і якасці вырабленай прадукцыі. Узбуджальнік захоўваецца на працягу некалькіх гадоў на насенні раслін-гаспадароў. Далей, бактэрыі з заражоннага насення інфіцыруюць расаду, на стадыі выхаду семядолі з насеннай кажуры. А. citrulli распаўсюджваецца па расліне ад ліста да плода падчас дажджу або паліву, пранікаючы ў плод праз вусце. Маленькія, насычаныя вадой пашкоджанні, спрыяюць хуткаму развіццю хваробы. Асноўным спосабам распаўсюджвання з'яўляюцца насенне або пашкоджанныя плады, якія часта распадаюцца ў полі, могуць заставацца ў глебе і інфіцыраваць яе. Таксама гэтаму ў палявых умовах спрыяе працэс дажджавання культур. Пашырэнню арэала захворвання на вялікія адлегласці садзейнічае міжнародны гандаль насеннем і пасадачным матэрыялам.
.jpg)
1.09.2025
Іншыя навіны
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін