![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 жніўня па 4 верасня 2025 годаЗа перыяд з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення: – чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым; – зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 1 выпадак у насенні морквы; – бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 2 выпадакi ў нектарынах свежых i 1 выпадак у слiвах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Зебра чып - каранцінны аб'ект для Рэспублікі Беларусь і краін ЕАЭС. Узбуджальнік хваробы паражае культуры сем. Паслёнавыя (бульба, тамат, баклажан, перац), сем. Парасонавыя (морква), сем. Агрэставыя (агрэст). Асноўным сімптомам лічаць завяданне хворай расліны з наступным развіццём хлороза і скручваннем лісця, што ў далейшым можа прывесці да гібелі расліны. На клубнях бульбы з'яўляюцца характэрныя прамяні, якія ідуць ад асяродку і некратычныя плямы на мякаці. Хворая тканіна пры абсмажванні становіцца цёмна-карычневай, паласатай, падобнай на расфарбоўку "зебры". Да абсмажвання сімптомы на клубні могуць быць не бачныя. Страты ўраджаю складаюць ад 30 да 80 працэнтаў. Узбуджальнік хваробы распаўсюджваецца заражаным насеннем, пры абразанні раслін ад інфікаваных да здаровых і з дапамогай насякомых-пераносчыкаў (лістаблошкі). ![]() 8.09.2025 Другие новости
21.04.2025
14.04.2025
07.04.2025
07.04.2025
31.03.2025
17.03.2025
03.03.2025
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025
23.12.2024
16.12.2024
09.12.2024 |