![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Унесены змяненні ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводстваДзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, карантыну і абароне раслін» інфармуе, што 25 лістапада бягучага года афіцыйна апублікавана пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 6 лістапада 2025 года № 124 (далей – Пастанова). Гэтай Пастановай унесены змяненні ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2021 г. № 48 «Аб парадку дапрацоўкі, захоўвання, рэалізацыі, транспартавання, упакоўкі, маркіроўкі насення сельскагаспадарчых раслін», а таксама прызнаны страціўшымі сілу пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2021 г. № 63 «Аб парадку вытворчасці насення сельскагаспадарчых раслін» і падпункт 1.7 пункта 1 пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2022 г. № 47 «Аб змяненні пастаноў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь». Азнаёміцца з гэтай Пастановай можна па спасылцы на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь – pravo.by 25.11.2025 Другие новости
17.05.2023
17.02.2023
22.12.2022
02.12.2022
09.09.2022
22.07.2022
06.07.2022
27.06.2022
06.06.2022
12.05.2022
03.02.2022
01.02.2022
27.12.2021
17.11.2021 | |