Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лістапада 2025 года


За перыяд з  21 па 27 лістапада 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на руккале свежай;

амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадка ў насеннi сланечнiка для перапрацоўкі;

чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 4 выпадкi ў шроце соевым;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у насенні тамата і 1 выпадак у перцы свежым;

зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 1 выпадак у насенні морквы. 

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Амброзія палыналістая з'яўляецца найбольш распаўсюджаным і шкоднасным каранцінным пустазеллем, якое засмечвае збожжавыя, прапашныя і тэхнічныя культуры, абочыны дарог, выклікае алергічныя рэакцыі падчас цвіцення. A. artemisiifolia развіваецца як аднагадовая яравая расліна, цеплалюбівая і святлалюбівая. Вегетуе да позняй восені. Сцябло прамое, вышынёй ад 20 да 200 см. Лісце двойчы перыстараздельнае, чарговае. Кветкі раздельнополыя. Суквецце -кошыкі, сабраныя ў кісточкі. Час цвіцення з ліпеня па кастрычнік. Плоданашэнне: верасень - лістапад. Пладавітасць расліны - да 100 000 сямянак. Размнажаецца насеннем і каранёвай параснікам.

Для прадухілення ўвозу амброзіі палыналістнай з імпартнай падкаранціннай прадукцыяй з зон, дзе дадзенае пустазелле шырока распаўсюджана, рэкамендуецца праводзіць пільны кантроль за насенным матэрыялам і кармамі, сістэматычна абследаваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі для выяўлення «першасных» ачагоў пустазелля.



1.12.2025

Іншыя навіны

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

15.11.2019
Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 181 - 188 из 188
Страницы:

Зварот да спісу