Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лістапада 2025 года
За перыяд з 21 па 27 лістапада 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на руккале свежай;
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадка ў насеннi сланечнiка для перапрацоўкі;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 4 выпадкi ў шроце соевым;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у насенні тамата і 1 выпадак у перцы свежым;
– зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 1 выпадак у насенні морквы.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Амброзія палыналістая з'яўляецца найбольш распаўсюджаным і шкоднасным каранцінным пустазеллем, якое засмечвае збожжавыя, прапашныя і тэхнічныя культуры, абочыны дарог, выклікае алергічныя рэакцыі падчас цвіцення. A. artemisiifolia развіваецца як аднагадовая яравая расліна, цеплалюбівая і святлалюбівая. Вегетуе да позняй восені. Сцябло прамое, вышынёй ад 20 да 200 см. Лісце двойчы перыстараздельнае, чарговае. Кветкі раздельнополыя. Суквецце -кошыкі, сабраныя ў кісточкі. Час цвіцення з ліпеня па кастрычнік. Плоданашэнне: верасень - лістапад. Пладавітасць расліны - да 100 000 сямянак. Размнажаецца насеннем і каранёвай параснікам.
Для прадухілення ўвозу амброзіі палыналістнай з імпартнай падкаранціннай прадукцыяй з зон, дзе дадзенае пустазелле шырока распаўсюджана, рэкамендуецца праводзіць пільны кантроль за насенным матэрыялам і кармамі, сістэматычна абследаваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі для выяўлення «першасных» ачагоў пустазелля.
1.12.2025
Іншыя навіны
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
Увага! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.









