Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лістапада па 4 снежня 2025 года


За перыяд з 28 лістапада па 04 снежня 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення:

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 3 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм;

амброзія палыналістная (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у шроце соевым;

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 4 выпадкі ў шроце соевым;

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых і 1 выпадак у баклажанах свежых;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.



8.12.2025

Іншыя навіны

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 201 - 202 из 202
Страницы:

Зварот да спісу