Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 снежня 2025 года
За перыяд з 05 па 11 снежня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках праведзенага каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозілася ў Рэспубліку Беларусь, было выяўлена 6 відаў каранцінных аб’ектаў у 16 выпадках выяўлення:
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 2 выпадкі ў клеменцінах свежых;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 3 выпадкі ў шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 5 выпадкаў у таматах свежых і 1 выпадак у насенні таматаў;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб’ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха – небяспечны каранцінны шкоднік, які пашкоджвае такія культуры, як цытрусавыя, персік, абрыкос, груша, чарэшня, вішня, сліва, яблыня, вінаград, айва, банан, авакада, хурма, інжыр, гранат, фінік і г.д. Асноўную шкоду наносяць лічынкі, якія, сілкуючыся пладамі, выклікаюць іх заўчасны апад. Муха пры яйцакладцы пашкоджвае лупіну плоду, што выклікае развіццё цвілі і гніенне пладоў, тым самым змяншаючы таварныя якасці прадукцыі.
Асноўны спосаб распаўсюджвання – заселеная шкоднікам раслінная прадукцыя; мухі могуць быць перавезены ў транспарце з грузамі, у грузавых і пасажырскіх салонах.
15.12.2025
Іншыя навіны
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









