Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 снежня 2025 года

За перыяд з 12 па 18 снежня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення:

міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 2 выпадакі ў клеменцінах свежых і 1 выпадак у мандарынах свежых;

чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 6 выпадкаў у шроце соевым;

вірус плямістага завядання тамата (Tomato spotted wilt virus) - 1 выпадак у таматах свежых;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) –  2 выпадкі ў таматах свежых, 1 выпадак у перцы свежым і 1 выпадак у насенні таматаў.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Вірус плямістага завядання таматаў, часцей за ўсё сустракаецца на таматах, якія гадуюцца ва ўмовах адкрытага грунта. Сімптомы паразы выяўляюцца ў дзвюх формах. Першая - класічная (звычайная) бронзавасць. На адным баку ліставай пласцінкі фарміруюцца адзінкавыя ці шматлікія кольцы, кружкі ці плямы вуглаватай формы. У першыя часы плямы маюць бронзавае адценне, пасля бурэюць з прычыны некрозу. Няспелыя плады пакрыты буйнымі павярхоўнымі канцэнтрычнай структуры плямамі бледна-карычневага колеру. Пры паспяванні пладоў яны набываюць светла-жоўтае адценне. На сцеблах - некратычныя даўгаватыя плямы, вяршыня адмірае. Другая форма - некратычная бронзавасць. Адрозніваецца глыбокім пранікненнем плям у тканіны. З-за гэтага плямы на лісці і хвосціках чорныя, канцэнтрычныя. Лісце ўсыхаюць, а на пладах ўтвараюцца глыбока пранікальныя кольцы карычнева-чорнага колеру. У выніку пагаршаюцца колькасныя і якасныя паказчыкі ўраджайнасці. Шляхі распаўсюджвання віруса наступныя: інфікаваныя расліны для пасадкі або іх часткі (акрамя насення), садавінагародніная прадукцыя (плады паслёнавых культур, салата і іншыя зялёныя культуры) і вірафорныя асобіны пераносчыкаў-трыпсаў.

 


22.12.2025

Іншыя навіны

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

15.11.2019
Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 181 - 188 из 188
Страницы:

Зварот да спісу