Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выніках праведзенай нагляднай дзейнасці ў галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін за перыяд 2025 года

За перыяд 2025 года спецыялістамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» і яе тэрытарыяльнымі арганізацыямі было праведзена 5534 мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару (далей — мерапрыемствы) у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін.

У ходзе правядзення названых мерапрыемстваў было выяўлена 3229 парушэнняў у галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін. З мэтай іх ухілення суб’ектам насенняводства было вынесена 3028 патрабаванняў (прадпісанняў).

Найбольш часта сустракальнымі парушэннямі ў галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін з’яўляліся:

  • выкарыстанне або рэалізацыя насення сельскагаспадарчых раслін, сартавыя і пасяўныя якасці якіх не пацверджаны адпаведнымі дакументамі, а таксама насення, што належыць да сартоў, не ўключаных у Дзяржаўны рэестр сартоў сельскагаспадарчых раслін, што з’яўляецца парушэннем артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 102-З «Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін»;
  • незахаванне парадку захоўвання і маркіроўкі насення сельскагаспадарчых раслін, што з’яўляецца парушэннем пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2021 г. № 48 «Аб парадку дапрацоўкі, захоўвання, рэалізацыі, транспарціроўкі, упакоўкі, маркіроўкі насення сельскагаспадарчых раслін»;
  • незахаванне парадку афармлення пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін і неадпаведнасць устаноўленай яго формы, што з’яўляецца парушэннем пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2021 г. № 47 «Аб зацвярджэнні парадку афармлення пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін і ўстанаўленні яго формы»;
  • пагаршэнне пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін пры іх захоўванні, транспарціроўцы і ўпакоўцы да значэнняў, якія не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2015 г. № 37 «Аб устанаўленні патрабаванняў да сартавых і пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін».

Звяртаем увагу, што за парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін, а таксама за невыкананне, неналежнае выкананне або несвоечасовае выкананне пісьмовага патрабавання (прадпісання) аб ухіленні парушэнняў прымяняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкулаў 16.39 і 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Так, у 2025 годзе па выніках нагляднай дзейнасці было складзена 16 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку: 9 — за невыкананне пісьмовага патрабавання (прадпісання) аб ухіленні выяўленых парушэнняў; 5 — за высев насення сельскагаспадарчых раслін, сартавыя і пасяўныя якасці якіх не пацверджаны адпаведнымі дакументамі; 1 — за незахаванне парадку захоўвання пратраўленых насення сельскагаспадарчых раслін; 1 — за рэалізацыю насення сельскагаспадарчых раслін без правядзення апрабацыі спецыялістамі дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.


13.01.2026

Другие новости

25.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 жнiўня 2025 года

18.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 жніўня 2025 года

11.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 7 жніўня 2025 г.

04.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 ліпеня 2025 года

28.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 ліпеня 2025 года

22.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 ліпеня 2025 года

14.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 чэрвеня па 10 ліпеня 2025 года

02.07.2025
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару суб'ектаў гаспадарання за першае паўгоддзе 2025 года

30.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 чэрвеня 2025 года

23.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 чэрвеня 2025 года

16.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 6 па 12 чэрвеня 2025 года

09.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 мая па 05 чэрвеня 2025 года

02.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 мая 2025 года

26.05.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 09 па 22 мая 2025 года

12.05.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 красавіка па 8 траўня 2025 года

26.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 красавіка 2025 года

21.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 красавіка 2025 года

14.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 красавіка 2025 года

07.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 сакавіка па 03 красавіка 2025 года

07.04.2025
Аб уключэнні ў План выпрабаванняў сродкаў аховы раслін і угнаенняў


Навіны 41 - 60 из 188
Страницы:

Возврат к списку