![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 студзеня 2026 годаЗа перыяд з 16 па 22 студзеня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на шпінаце свежым і 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 3 выпадкi ў таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Заходні кветкавы трыпс – від трыпсаў з сямейства Thripidae, адзін з самых небяспечных шкоднікаў культурных раслін, а таксама пераносчык вірусных захворванняў. Каранцінны аб'ект. Абмежавана распаўсюджаны ў многіх краінах, куды быў занесены міжнародным гандлем. Поліфаг, пашкоджвае вялікую колькасць відаў раслін з 50 сямействаў (астравыя, бабовыя, лілейныя, паслёнавыя, ружовыя і інш.). Галоўнымі прыкметамі прысутнасці трыпсаў на раслінах з'яўляюцца некрозы ў выглядзе светлых плям або палос (штрыхаватасці) з выразнымі бакамі і экскрыментамі ў выглядзе скопішча цёмных, вельмі дробных плям (кропак). Шкоднік валодае высокай устойлівасцю да большасці пестыцыдаў, таму лепшым метадам барацьбы з ім з'яўляецца прафілактыка - важна не дапусціць траплення Frankliniella occidentalis у цяплічную гаспадарку. Завоз фітафага магчымы з абліственымі саджанцамі, гаршэчнымі культурамі, зрэзанымі раслінамі і расадай агароднінных і кветкавых культур. Таксама з пладамі семечкавых, костачкавых культур. ![]() 26.01.2026 Другие новости
20.12.2025
18.12.2025
15.12.2025
08.12.2025
01.12.2025
27.11.2025
26.11.2025
11.11.2025
03.11.2025
27.10.2025
20.10.2025
13.10.2025
06.10.2025
22.09.2025
15.09.2025
08.09.2025
01.09.2025 | |