Асноўныя патрабаванні аб выкананні каранціннага рэжыму ў каранціннай фітасанітарнай зоне
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» у межах сваёй кампетэнцыі інфармуе аб неабходнасці строгага выканання каранціннага рэжыму, устаноўленага пры выяўленні каранціннага аб’екта.
Каранцінны рэжым устанаўліваецца рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку вызначэння і абазначэння межаў каранціннай фітасанітарнай зоны, устанаўлення, забеспячэння і зняцця каранціннага рэжыму, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2006 № 881.
Асноўная мэта каранціннага рэжыму – не дапусціць распаўсюджвання каранціннага аб’екта, правесці лакалізацыю і ліквідацыю ачага. Каранцінная фітасанітарная зона і працягласць каранціннага рэжыму ўстанаўліваюцца зыходзячы з біялагічных асаблівасцей каранціннага аб’екта.
Пры ўстанаўленні каранціннай фітасанітарнай зоны неабходна строга выконваць усе мерапрыемствы па лакалізацыі і ліквідацыі ачага, прадугледжаныя ў рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
Таксама, згодна з пунктам 13 названага Палажэння, у мэтах забеспячэння каранціннага рэжыму забараняецца:
- высейваць (высаджваць) заражаныя каранціннымі аб’ектамі насенне і пасадачны матэрыял сельскагаспадарчых і іншых культур;
- выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі, на якія ўстаноўлены каранцінны рэжым, для вытворчасці прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці, якая спрыяе развіццю і распаўсюджванню каранцінных аб’ектаў;
- захоўваць прадукцыю, заражаную каранціннымі аб’ектамі, у адным памяшканні з незаражанай прадукцыяй;
- захоўваць заражаную каранціннымі аб’ектамі прадукцыю насыпам;
- рэалізоўваць за межы каранціннай фітасанітарнай зоны прадукцыю без праходжання дзяржаўнага каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду), які ажыццяўляецца дзяржаўнай установай «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» і (або) яе тэрытарыяльнымі арганізацыямі;
- выкарыстоўваць на корм жывёле адходы, якія ўтрымліваюць каранцінныя аб’екты;
- ажыццяўляць выпас жывёл на выганах і пашах, заражаных каранціннымі аб’ектамі;
- выкарыстоўваць падкаранцінныя аб’екты (мяшкатара, транспартныя сродкі, інвентар, склады і г.д.) без папярэдняй дбайнай ачысткі або абеззаражвання;
- вывозіць на палі арганічныя ўгнаенні, атрыманыя пасля выкарыстання прадукцыі (корм, падсцілка і г.д.), заражанай каранціннымі аб’ектамі.
Звяртаем увагу, што парушэнне патрабаванняў і непровядзенне мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага заражэння цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
27.01.2026
Іншыя навіны
13.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 9 красавіка 2026 года
06.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 сакавіка па 02 красавіка 2026 года
23.03.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 сакавіка 2026 года
19.03.2026
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
17.03.2026
Дваццатая сесія Камісіі па фітасанітарных мерах
16.03.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 6 па 12 сакавiка 2026 года
09.03.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 лютага па 5 сакавіка 2026 года
23.02.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 лютага 2026 года
09.02.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 студзеня па 5 лютага 2026 года
02.02.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 студзеня 2026 года
26.01.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 студзеня 2026 года
19.01.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 15 студзеня 2026 года
29.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 24 снежня 2025 года
22.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 снежня 2025 года









