Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 студзеня па 5 лютага 2026 года
За перыяд з 30 студзеня па 5 лютага 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 3 выпадках выяўлення:
– амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) - каранцінны від квітнеючых раслін сямейства Астравых (Asteraceae). Гэта аднагадовая травяністая расліна, характарызуецца магутнай стрыжневай каранёвай сістэмай і густой надземнай зялёнай масай, звычайна да 2 м у вышыню. Жорсткія сцеблы маюць дравяністую аснову. Большасць лісця размешчаны супратыўна, растуць на хвосціках даўжынёй у некалькі сантыметраў, жалезістыя і шурпатыя па тэкстуры. Від аднадомны. Плод - сямянка авальнай формы, з рабрыстай паверхняй, зелянавата-бурага або чорна-карычневага колеру. Амброзія добра вядома, як шкоднае пустазелле, і ў сваім натуральным арэале, так і ў раёнах, дзе яна з'яўляецца завезеным відам. Расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Для чалавека A.trifida уяўляе небяспеку, выклікаючы алергічныя рэакцыі. Пустазелле распаўсюджваецца на новае месцапражыванне людзьмі, жывёламі, тэхнікай або праточнай вадой.
9.02.2026
Іншыя навіны
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









