![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 лютага 2026 годаЗа перыяд з 06 па 19 лютага 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках выяўлення: – амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 5 выпадкаў у шроце соевым; – вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) – 1 выпадак у таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Вірус мазаікі пепіна (PepMV) з'яўляецца адным з найбольш небяспечных захворванняў таматаў у свеце. Патаген заражае баклажан, перац, бульбу, пепіна і іншыя расліны сямейства Пасленавых. Найбольш тыповым сімптомам, які выклікаецца вірусам, з'яўляецца мармуровасць пладоў тамата. Інфіктаваныя плады маюць нераўнамерную афарбоўку, часта рэпаюцца і ўздуваюцца. Да іншых сімптомаў PepMV адносяцца востраканечнасць верхавін лісця, хлароз, жоўтая плямістасць лісця. Акрамя гэтага, вірус можа ўзмацняць сімптомы фізіялагічных парушэнняў, у тым ліку абескаляроўванне (нераўнамернае паспяванне) і парэпанне пладоў. PepMV не толькі прыводзіць да пагаршэння якасці, але таксама можа выклікаць значныя страты прадукцыі - да 4-30%. Крыніцай заражэння вірусам з'яўляюцца насенне, свежыя плады тамата, сок хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца падчас догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты, апыляльнікаў (чмялі), а праз карані раслін з дапамогай пажыўных раствораў. ![]() 23.02.2026 Другие новости
19.02.2024
12.02.2024
05.02.2024
29.01.2024
22.01.2024
15.01.2024
03.01.2024
26.12.2023
18.12.2023
06.12.2023
04.12.2023
11.11.2023
31.10.2023
16.10.2023
12.09.2023
28.07.2023
10.07.2023
01.06.2023 | |