![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 9 красавіка 2026 годаЗа перыяд з 3 па 9 красавіка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на рукколе свежай і 1 выпадак на салаце латуке качанным свежым; – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадка ў таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) — каранціннае захворванне, шырока распаўсюджанае на розных відах і гатунках хрызантэм у гадавальніках і цяпліцах у многіх краінах свету. Паражаюцца, у асноўным, лісце, радзей сцеблы і кветкі. На лісцях (верхніх і ніжніх баках) з`яўляюцца невялікія светла-зялёныя або бледна-жоўтыя плямы. З часам плямы павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Паражоныя ўчасткі могуць павялічвацца ў памерах да двух сантыметраў у дыяметры і становяцца светла-карычневымі. Паражонае лісце, заўчасна адмірае, расліны выглядаюць як абпаленыя. Хворыя лісты часта закручваюцца дадолу. На кветках хвароба выяўляецца ў выглядзе некратычнай крапчатасці з выпадковымі пустуламі. Узбуджальнік хваробы перадаецца з заражанымі чаранкамі і раслінамі хрызантэм, у тым ліку з зрэзанымі кветкамі. Белая іржа хрызантэм лічыцца шкодным захворваннем у краінах, якія займаюцца прамысловай гадоўляй культуры. Масавае паражэнне раслін можа прывесці да знішчэння да 80% ураджаю кветак. Нават слабая ступень паражэння хрызантэм дадзеным захворваннем робіць культуру неканкурэнтаздольнай на рынку.
13.04.2026 Другие новости
17.05.2023
17.02.2023
22.12.2022
02.12.2022
09.09.2022
22.07.2022
06.07.2022
27.06.2022
06.06.2022
12.05.2022
03.02.2022
01.02.2022
27.12.2021
17.11.2021 | |