![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб парушэннях заканадаўства ў галіне каранціну раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характаруВ 1-м паўгоддзі бягучага года спецыялістамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» і яе тэрытарыяльнымі арганізацыямі пры правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару па ацэнцы выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць допуск да ажыццяўлення дзейнасці па абяззаражанні і маркіроўцы драўлянага ўпаковачнага матэрыялу, умоў абяззаражання і маркіроўкі драўлянага ўпаковачнага матэрыялу, а таксама па ацэнцы выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць абыходжанне з падкаранціннымі аб'ектамі, каранціннага рэжыму найбольш часта сустракаемымі парушэннямі былі: адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць правядзенне метралагічнай ацэнкі сродкаў вымярэнняў у адпаведнасці з заканадаўствам аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў – 15 парушэнняў; адсутнасць агароджанай тэрыторыі, на якой ажыццяўляецца абяззаражанне драўлянага ўпаковачнага матэрыялу, якая мае цвёрдае пакрыццё – 12 парушэнняў; невыкананне каранціннага рэжыму – 38 парушэнняў (не забяспечана знішчэнне падкаранціннага аб'екта альбо хімічная апрацоўка пры выяўленні каранціннага аб'екта Амерыканскага белага матыля, Амброзіі палыналістай і інш.). Звяртаем асаблівую ўвагу суб'ектаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне каранціну раслін, што за парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне каранціну раслін і за невыкананне, неналежнае выкананне або несвоечасовае выкананне пісьмовага патрабавання (прыпісання) аб ліквідацыі парушэнняў прымяняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкулаў 16.7 і 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6 студзеня 2021 г. № 91-З. 28.08.2026 Другие новости
29.05.2026
25.05.2026
11.05.2026
04.05.2026
22.04.2026
13.04.2026
06.04.2026
23.03.2026
17.03.2026
16.03.2026
09.03.2026
23.02.2026
09.02.2026
02.02.2026
27.01.2026
26.01.2026 | |