Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 жніўня 2026 года
За перыяд з 21 па 27 жніўня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiды каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
– усходняя пладажорка (Grapholita molesta (Busck) - 1 выпадак у нектарынах свежых;
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 2 выпадка ў нектарынах і ў сліве свежых;
– бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у гарбузах свежых;
– амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Усходняя пладажорка з'яўляецца адным з асабліва небяспечных каранцінных шкоднікаў саду, пашкоджваючы персік, абрыкос, чарэшню, сліву, грушу, яблыню, айву, міндаль, глог, кізільнік. Найбольшая шкода адзначана на персіках і нектарынах. Шкодзяць гусеніцы. У выніку іх харчавання назіраюцца завяданне верхавінных лісцяў на пашкоджаных пабегах, вылучэнні камедзі, наяўнасць свідравой мукі, характэрныя хады ў пладах. У асобныя гады Grapholita molesta можа пашкоджваць 12,2-18,4% пабегаў пладовых культур і 25,0-38,2% іх пладоў. Страты ўраджаю ад шкодніка дасягаюць 50 працэнтаў. Распаўсюджваецца шкоднік у стадыі гусеніцы з пладамі, саджанцамі і тронкамі, размяшчаючыся ў шчыльным кокане пад карой, галінкамі, у расколінах штамба. Матылёк здольны здзяйсняць невялікія міграцыйныя пералёты ў пошуках кармавых раслін (самкі на 30-50 м, самцы ў пошуках самак - 250-300 м).

31.08.2026
Іншыя навіны
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









