УВАГА!!! Унесены змяненні ў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы насенняводства сельскагаспадарчых раслін.
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» паведамляе, што з 3 верасня бягучага года ўступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2026 г. № 439 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 і ад 24 снежня 2021 г. № 746» (далей – пастанова).
У адпаведнасці з дадзенай пастановай, унесены адпаведныя змяненні ў пастанову ад 24 снежня 2021 г. № 746, а менавіта, у Палажэнне аб парадках правядзення дзяржаўнага выпрабавання сартоў сельскагаспадарчых раслін, уключэння і выключэння іх з дзяржаўнага рэестра сартоў сельскагаспадарчых раслін, а таксама аб парадку вядзення ўказанага рэестра (выкладзена новая рэдакцыя), а таксама ў Палажэнне аб парадку выдачы дазволаў на выкарыстанне або рэалізацыю насення сельскагаспадарчых раслін з паказчыкам пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін (усходжасць) менш за ўстаноўленыя патрабаванні да 3 працэнтаў.
Азнаёміцца з гэтай пастановай можна на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь - pravo.by або перайшоўшы па спасылцы https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22600439
2.09.2026
Іншыя навіны
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









