Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 15 кастрычніка 2026 года
За перыяд з 2 па 15 кастрычніка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкi на зрэзаных кветках хрызантэм;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 2 выпадкi ў шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 3 выпадакi ў таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) — каранціннае захворванне, шырока распаўсюджанае на розных відах і гатунках хрызантэм у гадавальніках і цяпліцах у многіх краінах свету. Паражаюцца, у асноўным, лісце, радзей сцеблы і кветкі. На лісцях (верхніх і ніжніх баках) з`яўляюцца невялікія светла-зялёныя або бледна-жоўтыя плямы. З часам плямы павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Паражоныя ўчасткі могуць павялічвацца ў памерах да двух сантыметраў у дыяметры і становяцца светла-карычневымі. Паражонае лісце, заўчасна адмірае, расліны выглядаюць як абпаленыя. Хворыя лісты часта закручваюцца дадолу. На кветках хвароба выяўляецца ў выглядзе некратычнай крапчатасці з выпадковымі пустуламі. Узбуджальнік хваробы перадаецца з заражанымі чаранкамі і раслінамі хрызантэм, у тым ліку з зрэзанымі кветкамі. Белая іржа хрызантэм лічыцца шкодным захворваннем у краінах, якія займаюцца прамысловай гадоўляй культуры. Масавае паражэнне раслін можа прывесці да знішчэння да 80% ураджаю кветак. Нават слабая ступень паражэння хрызантэм дадзеным захворваннем робіць культуру неканкурэнтаздольнай на рынку.
.jpg)
19.10.2026
Іншыя навіны
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
Увага! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб









