
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |


①

②

③
Увазе ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якія займаюцца ўвозам на мытную тэрыторыю ЕАЭС прадукцыі расліннага паходжання!
Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" інфармуе, што згодна з абзацам другім пункта 2 рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі № 157 ад 30 лістапада 2016 г. "Аб зацвярджэнні Адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай мяжы і мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза" з 1 студзеня 2018 г. уступае ў сілу пункт 20 Адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза:
"Увоз на мытную тэрыторыю Саюза і перамяшчэнне па мытнай тэрыторыі Саюза раслін з камяком глебы і пажыўнай сумессю, якая змяшчае глебу, і гаршковых раслін з глебавым субстратам дапускаюцца з зон, месцаў і (або) участкаў вытворчасці, свабодных ад каранцінных аб'ектаў".

④
Кожная партыя падкаранціннай прадукцыі, што перамяшчаецца з тэрыторыі адной дзяржавы-члена на тэрыторыю іншай дзяржавы-члена, падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю (нагляду) у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, зацверджаным рашэннем Камісіі мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 г. № 318.
Уласнік прадукцыі абавязаны паведаміць упаўнаважаны орган дзяржавы месца прызначэння аб прыбыцці падкаранціннай прадукцыі любым даступным спосабам і прад'явіць падкаранцінную прадукцыю для ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у месцы прызначэння не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём прыбыцця.
Звяртаем увагу, што за неаднаразовае (2 разы і больш) непаведамленне або непрад'яўленне падкаранціннай прадукцыі службовай асобе ўпаўнаважанага органа дзяржавы месца прызначэння з'яўляецца для ўпаўнаважанага органа дзяржавы месца адпраўлення падставай для адмовы ўласніку прадукцыі ў выдачы фітасанітарнага сертыфіката на працягу 30 каляндарных дзён пасля атрымання адпаведнай інфармацыі ад упаўнаважанага органа дзяржавы месца прызначэння.
Даведачная інфармацыя для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якiя займаюцца перамяшчэннем падкаранціннай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю, аб стацыянарных фітасанітарных кантрольных пастах, у непасрэднай блізкасці да расійска-беларускага ўчастка дзяржаўнай мяжы, дзе ёсць магчымасць прад'явіць падкаранцінную прадукцыю для ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) спецыялістам Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расійскай Федэрацыі:
- Смаленская вобласць, Краснінскі раён, 454-ы км аўтадарогі М1 "Беларусь";
- Пскоўская вобласць, Себежскі раён, СП Себежскi, в. Даласцы, 82-і км аўтадарогі А-117;
у горадзе Маскве і Маскоўскай вобласці:
- аўтадарога М1 "Беларусь" - Маскоўская вобласць, г. Мажайск, праезд Мiра, д. 3;
- траса М5 "Урал" - Маскоўская вобласць, г. Каломна, праезд Аўтамабілістаў, д. 8;
- аўтадарога М10 "Санкт-Пецярбург" - Маскоўская вобласць, Солнечнагорскі раён, в. Пiкiна, вул. Транспартная, участак 1, будынак 1;
- аўтадарога М3 "Украіна" - г. Масква, паселішча Сосенскае, в. Мікола-Хаванскае, будынак 2004;
у горадзе Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці:
- пас. Шушары, участак чыгуначнай дарогі "Маскоўская шаша - рака Кузьмiнка";
- пас. Парголава, Горская шаша, д. 4, ліцера А;
- г. Кранштат, Кранштацкая шаша, д. 33, ліцера А.

⑤
У адпаведнасці з зацверджанымі Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 30 лістапада 2016 года № 157 Адзінымі карантыннымі фітасанітарнымі патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай мяжы і на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, увоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза кожнай партыі падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі ажыццяўляецца ў суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката, выдадзенага ўпаўнаважаным органам па каранціну раслін краіны-экспарцёра і (або) краіны-рээкспарцёра.
У графе "Дадатковая дэкларацыя" фітасанітарнага сертыфіката павінна быць паказана, што падкаранцінная прадукцыя выраблена ў зоне, месцах і (або) участках вытворчасці, свабодных ад каранцінных шкодных арганізмаў, указаных у Адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаваннях. Спецыяльныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да асобных відаў падкаранціннай прадукцыі, выкладзены ў табліцах №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8 Адзіных патрабаванняў.
Рэкамендуемы запіс у графе 11 фітасанітарнага сертыфіката "дадатковая дэкларацыя": "Падкаранцінная прадукцыя выраблена ў зоне, месцах і (або) участках вытворчасці, свабодных ад каранцінных шкодных арганізмаў, у адпаведнасці з Адзінымі патрабаваннямі, зацверджанымі Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 30.11.2016 № 157." (узор запісу на англійскай мове: «Regulated products are produced in pest-free area, places and (or) sites of production, according to the Unified requirements adopted by the Council Decision of the Eurasian Economic Commission as of 30.11.20 16 № 157.»).
* Увоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза (далей - Саюз) падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі агульнай вагой не больш за 5 кілаграмаў за выключэннем насеннага і пасадачнага матэрыялу (уключаючы насенную і харчовую бульбу і матэрыял для селекцыйных і навукова-даследчых мэт), а таксама 1 дыню, 1 кавун, 1 гарбуз, не больш за 3 букетаў кветак, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу Саюза ў міжнародных паштовых адпраўленнях, суправаджаемым і несуправаджаемым багажы пасажыраў судоў, самалёта, пасажырскіх вагонаў, аўтатранспартных сродкаў, членаў экіпажаў судоў, самалётаў, цягніковых брыгад і кiроўцаў аўтатранспартных сродкаў, дазваляецца аднаму пасажыру без суправаджэння фітасанітарных сертыфікатаў.
Насенны і пасадачны матэрыял (уключаючы насенную і харчовую бульбу і матэрыял для селекцыйных і навукова-даследчых мэт) пры ўвозе на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і перамяшчэнні па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза павінен суправаджацца фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным упаўнаважаным органам па каранціну раслін краіны-экспарцёра і (або) краіны-рээкспарцёра.

⑥
1 лютага 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь ўведзены часовыя абмежаванні ў дачыненні да паставак з тэрыторыі краін-членаў Еўрапейскага саюза і паходжаннем з краін-членаў Еўрапейскага саюза на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь насеннай і харчовай бульбы (пералік падкаранціннай прадукцыі), а таксама пасадачнага матэрыялу, за выключэннем гадавальнікаў на тэрыторыі краін-членаў Еўрапейскага саюза, прызнаных на аснове адпаведных міжнародных стандартаў, як месцы, зоны, участкі вытворчасці, свабодныя ад каранцінных аб'ектаў для Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (Спіс зон, месцаў і ўчасткаў вытворчасці, свабодныя ад каранцінных аб'ектаў).
Дзеянне часовых абмежаванняў не распаўсюджваецца на расліны, выгадаваныя ў гаршках у закрытым грунце, пры ўмове наяўнасці адпаведнага запісу ў фітасанітарным сертыфікаце.

⑦
Карысныя спасылкі на рэгламенты Еўрапейскага Саюза: