Агульная інфармацыя аб лабараторыі
Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя

Агульная інфармацыя

Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя (далей - КТЛ) ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" акрэдытавана на адпаведнасць міжнароднаму стандарту СТБ ІСО / МЭК 17025, мае штат кваліфікаваных спецыялістаў, забяспечана сучасным выпрабавальным і вымяральным абсталяваннем.

Асноўныя напрамкі дзейнасці лабараторыі:

  • Вызначэнне паказчыкаў якасці і бяспекі ў прадукцыі раслінаводства і прадуктаў перапрацоўкі;
    • Вызначэнне фізіка-хімічных паказчыкаў;
    • Вызначэнне радыенуклідаў;
    • Вызначэнне цяжкіх металаў і таксічных элементаў;
    • Вызначэнне мікатаксінаў;
    • Вызначэнне рэшткавых колькасцяў пестыцыдаў;
    • Вызначэнне нітратаў;
    • Вызначэнне якасці сродкаў аховы раслін;
    • Вызначэнне якасці пратручвання насення;
    • Вызначэнне цыст бульбяной і цукровабурачнай нематоды ў глебавых узорах.
  • Правядзенне аналізаў узораў падкаранціннай прадукцыі метадам палімеразнай-ланцуговай рэакцыі (ПЛР) на выяўленне ўзбуджальнікаў захворванняў раслін:
    • Бактэрыяльны вiлт кукурузы;
    • Непавiрус кальцавой плямістасці тамата;
    • Непавiрус кальцавой плямістасці тытуню;
    • Актэрыяльны апёк пладовых культур;
    • Пацiвiрус шаркі (воспы) сліў;
    • Вiроiд верацёнападобны клубняў бульбы;
    • Бурая гнілата бульбы;
    • Кальцавая бактэрыяльная гнілата бульбы;

У лабараторыі праводзяцца работы па адаптацыі метадаў кантролю якасці сродкаў аховы раслін, што паступаюць на рэгістрацыю і перарэгістрацыю ў Рэспубліцы Беларусь.

Спецыялісты кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі пастаянна ўдасканальваюць узровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі на курсах павышэння кваліфікацыі, прымаюць удзел у тэматычных семінарах і канферэнцыях.

Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя ўдзельнічае ў міжлабараторных параўноўваннях.

За дзейнасцю кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі праводзіцца перыядычны кантроль экспертамі РУП "Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі".

КТЛ ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" з'яўляецца вядучай лабараторыяй і ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва лабараторыямі абласных дзяржаўных інспекцый па насенняводству, каранціну і ахове раслін.