Рэспубліка Беларусь у асобе ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" супрацоўнічае з Харчовай і Сельскагаспадарчай Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый (далей ФАО) і Еўрапейскай і Міжземнаморскай арганізацыяй па каранціне і ахове раслін (далей ЕАКАР).
У межах дзейнасці ФАО функцыяніруе шматбаковы дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве па каранціну і ахое раслін - Міжнародная Канвенцыя па каранціну і ахове раслін (далей МККЗР). МККЗР ўступіла ў сілу для Рэспублікі Беларусь - 21 лютага 2005 г. (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2005 г. № 10).
Гэта Міжнародны орган па стандартызацыі ў галіне фітасанітарыі. Канвенцыя з'яўляецца глабальным інструментам па гарманізацыі фітасанітарных мер пры камерцыйнай дзейнасці, у дачыненні да навакольнага асяроддзя.
Асноўныя мэты:
- вывучаць стан каранціну і аховы раслін у свеце і неабходнасць прыняцця фітасанітарных мер для папярэджання распаўсюджвання каранцінных шкодных арганізмаў у новыя краіны свету і іх інтрадукцыю ў рэгіёны, схільныя да небяспекі;
- спрыяць прыняццю адпаведных фітасанітарных мер, накіраваных на барацьбу з карантыннымі шкоднымі арганізмамі;
- распрацоўваць і прымяняць Міжнародныя стандарты па фітасанітарных мерах (далей МСФМ);
- усталёўваць правілы і працэдуры для дазволу спрэчак.
Міжнародныя стандарты па фітасанітарных мерах (МСФМ)
INTERNATIONAL STANDARDS FOR PHYTOSANITARY MEASURES (ISPM)
(арыгіналы дакументаў і іх пераклады на сайце ФАО www.ippc.int)
Стандарты ЕАКАР
Фітасанітарныя працэдуры
(арыгіналы дакументаў на сайце ЕАКАР www.eppo.int)
Еўрапейская і міжземнаморская арганізацыя па каранціну і ахове раслін – гэта рэгіянальная арганізацыя па каранціне і ахове раслін, якая з'яўляецца і членам МККЗР. Асноўная мэта
ЕАКАР: міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне каранціну раслін і прымянення прэпаратаў для аховы раслін. Дадзеная арганізацыя ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна Канвенцыі ЕАКАР.
Рэспубліка Беларусь далучылася да ЕАКАР 27 мая 2002 года (Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2002 года № 107-3 "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб стварэнні Арганізацыі аховы расліннага свету Еўропы і Міжземнамор'я").
Міжурадавыя Пагадненні Рэспублікі Беларусь у галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ангола аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Пагадненне дзяржаў-удзельніц СНД аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін
Пагадненне аб стварэнні Каардынацыйнага савета па каранціну раслін дзяржаў-удзельніц СНД
|