Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2003 г. № 40 "Аб удасканаленні кіравання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу"

Галоўнай задачай арганізацыі з'яўляецца ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за выкананнем рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі заканадаўчых і іншых прававых актаў па пытаннях насенняводства, каранціну і аховы раслін, ахова тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад пранікнення і распаўсюджвання каранцінных і іншых небяспечных шкодных арганізмаў, ацэнка фітасанітарнага стану сельгасугоддзяў, распрацоўка прагнозаў распаўсюджвання і развіцця шкоднiкаў, хвароб раслін і пустазелля, аналіз якасці і рэшткавых колькасцяў пестыцыдаў, нітратаў і радыёнуклідаў у прадукцыі раслінаводства, рэгістрацыя хімічных і біялагічных сродкаў аховы раслін і многае іншае.

САМАЕ ВАЖНАЕ I АКТУАЛЬНАЕ ЗА АПОШНI ЧАС


Пачынаючы з 2 студзеня 2023 года, падача электронных зваротаў ажыццяўляецца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел


ВАЖНА! Суб'ектам гаспадарання аб увозе насеннага і пасадачнага матэрыялу па выніках предотгрузочного кантролю

Увага усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

Увага! Асабліва небяспечны каранцінны шкоднік - карычнева-мармуровы клоп!

Увазе суб'ектау насенняводства! Новы Закон Рэспублікі Беларусь "Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін", а таксама нарматыўныя прававыя акты якiя рэгламентуюць дзейнасць у галіне насенняводства.

Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» інфармуе суб'екты гаспадарання, якія займаюцца ўвозам насення сельскагаспадарчых раслін на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з краін Еўрапейскага Саюза аб тым, што азнаёміцца з афіцыйнымі формамі этыкетак, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі па сертыфікацыі насення Еўрапейскага Саюза пры рэалізацыі насення, можна на сайце Еўрапейскай асацыяцыі агенцтваў па сертыфікацыі насення (далей-Асацыяцыя), перайшоўшы па наступнай спасылцы: http://escaa.org/index/action/page/id/4.

Акрамя таго, азнаёміцца з пералікам кампетэнтных органаў Еўрапейскага Саюза па сертыфікацыі насення, можна таксама на сайце Асацыяцыі, перайшоўшы па наступнай спасылцы: http://escaa.org/index/action/page/id/1.