
Навіны
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года
За перыяд з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках:– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадка выяўлення ў соевых бабах (11,0 т) i 1 выпадак – у соевым шроце (68,850 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадка – ў соевым шроце (114,7 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у свежых ружовых таматах (0,1 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведкава: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50 %. Апроч страт ураджаю, эканамічная шкода выяўляецца выдаткамі на ўжыванне санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў і поўнай пераарыентацыі гаспадарак на іншую вытворчасць. Сімптомы праявы ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаісты малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю ў выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфектуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фармавання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку апрацоўкі таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджвання з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.
31 окт 2023
Іншыя навіны
29.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 года
22.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 ліпеня 2024 года
15.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 ліпеня 2024 года
08.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 чэрвеня па 04 ліпеня 2024 года
01.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года
24.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года
17.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года
10.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 мая па 6 чэрвеня 2024 года