Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 1 лютага 2024 года

За перыяд з 26 студзеня па 1 лютага 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:

– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 1 выпадак у апельсінах свежых (19,86 т);

– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у насенні харчовага рапсу (20,59 т);

– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (67,7 т);

–  вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (2,304 т) i ў перцы свежым (1,0 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. 

          Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха - прадстаўнік мух-пестракрылак, каранцінны аб'ект, небяспечны шкоднік пладовых культур. Распаўсюджана на тэрыторыі многіх краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі, Акіяніі. Ceratitis capitata - шырокі паліфаг, аддае перавагу апельсінам, мандарынам, клеменцінам, абрыкосам, персікам, вішні, чарэшні, сліве, хурме, гранатам, інжыру, бананам і г.д. Шкодзяць лічынкі, сілкуючыся мякаццю пладоў, якія цалкам руйнуюцца і становяцца непрыдатнымі для ўжывання ў ежу, хоць вонкавыя прыкметы заражэння на пладах, як правіла, адсутнічаюць. Страты ўраджаю пры масавым развіцці шкодніка могуць складаць ад 80 да 100%. Распаўсюджваецца фітафаг у любой стадыі свайго развіцця (яйка, лічынка, пупарый або імага). Звычайна гэта адбываецца пры экспарце з месцаў пасялення шкодніка разам з заражанымі пладамі, саджанцамі, тарай або глебай. Найбольш эфектыўнымі мерамі барацьбы з распаўсюджваннем міжземнаморскай пладовай мухі з'яўляецца дбайны дагляд партый прадуктаў, знішчэнне або абеззаражанне заражаных пладоў.

 



5.02.2024

Іншыя навіны

20.12.2025
Пасяджэнне Савета па рэгістрацыі сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў

18.12.2025
У Беларусі стартаваў праект «Кожная пятніца — роднае, сваё»

16.12.2025
Аб публічным абмеркаванні праекта рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі з 29 снежня 2025 года па 27 лютага 2026 года

15.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 снежня 2025 года

08.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лістапада па 4 снежня 2025 года

01.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лістапада 2025 года

01.12.2025
Зацверджаны новы нарматыўна-прававы акт, які рэгламентуе пытанні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў галіне насенняводства, каранціну і аховы раслін.

27.11.2025
Аб унясенні змянення ў Пералік падкаранціннай прадукцыі

26.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лістапада 2025 года

25.11.2025
Унесены змяненні ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства

11.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 кастрычніка па 6 лiстапада 2025 года

03.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 кастрычніка 2025 года

27.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 кастрычніка 2025 года

20.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 кастрычніка 2025 года

13.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 кастрычніка 2025 года

06.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 верасня па 2 кастрычніка 2025 года

22.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 19 верасня 2025 года

15.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 5 па 11 верасня 2025 года

08.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года

01.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 жніўня 2025 года


Навіны 21 - 40 из 188
Страницы:

Зварот да спісу