Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 красавіка 2024 года
За перыяд з 19 па 25 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках карЗа перыяд з 19 па 25 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на суніцах свежых (1,8 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага (41,1 т), у насенні сорга (20,0 т) і ў бобах соевых (54,9 т);
– чарада волосістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым (108,08 т);
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) – 1 выпадак у насенні льну (8,0 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых (3,564 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Гарчак паўзучы – злоснае, каранціннае, шматгадовае, корнеатожылкавае пустазелле. Распаўсюджан ў паўднёвых стэпах Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, у Казахстане, Манголіі, Іране, паўночных раёнах Малой Азіі. Звычайна гэтае пустазелле займае дамінантнае становішча, змяншаючы ўраджай усіх без выключэння сельскагаспадарчых культур. Асноўная прычына высокіх страт на засмечаных гарчаком палях – вострая барацьба з культурнымі раслінамі за вільгаць і пажыўныя рэчывы. Так, пры засмечанасці гарчаком 15 шт./м2 — страты ўраджаю дасягаюць 60%, а пры 80 шт./м2 — большасць культурных раслін поўнасцю гіне. Гэта сапраўдная пагроза для сельскагаспадарчых палёў, угоддзяў і садоў. Распаўсюджваецца гарчак паўзучы з засмечаным збожжам, саломай, сенам, шротам ці разам з транспартнымі сродкамі і абсталяваннем.
29.04.2024
Іншыя навіны
28.07.2021
Увага! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
УВАГА! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
07.05.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін