Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 мая 2024 года

    За перыяд з 17 па 23 мая 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 19 выпадках выяўлення:

– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак у капусце белакачаннай свежай (14,5 т);

– амерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 2 выпадкі ў таматах свежых (6,0 т);

– антракноз суніц (Colletotrichum acutatum Simmonds. (С. xanthii Halsted) - 1 выпадак на суніцах свежых (17,68 т);

– амброзія палыналісная (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага (42,0 т);

– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (28,98 т) і 1 выпадак у перцы свежым (0,5 т);

– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 8 выпадкаў у таматах свежых (47,6 т).

    Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Даведка: Антракноз суніц - адносна нядаўна выяўленая, але распаўсюджанная па ўсім свеце хвароба. Узбуджальнік - Colletotrichum acutatum Simmonds - паражае  шырокае кола раслін, больш чым за 40 сямействаў, у т. л. агародніну, садавіну, хмызнякі і травы. Але асноўнай раслінай-гаспадаром з'яўляецца суніца садовая. Сімптомы паражэння можна знайсці практычна на ўсіх частках расліны. На вусах, верхавінах чаранка маладога лісця, разетках  узнікаюць дробныя, даўгаватыя, уціснутыя, чырвона-бурыя плямы, якія затым ператвараюцца ў чорныя язвы. Зліваючыся, яны акальцоўваюць гэтыя часткі расліны, пагэтаму яно марнее і засыхае. На спелых ягадах назіраюцца ўціснутыя, з выразным краем, круглявыя бронзава-бурыя, затым чорныя плямы цвёрдай сухой гнілі. Эканамічныя страты ўраджаю могуць складаць ад 30 да 80%, а гібель раслін у матачных насаджэннях - больш за 33%. Асноўнай крыніцай інфекцыі з'яўляецца заражоны пасадачны матэрыял. На плантацыях суніц хвароба распаўсюджваецца праз заражоныя раслінныя рэшткі і муміфікаваныя ягады. Споры распаўсюджваюцца з вадой, ветрам, насякомымі. Арашэнне і ападкі спрыяюць рассейванню спор узбуджальніка і наступнаму заражэнню раслін. Акрамя гэтага, патаген перадаецца на адзенні і абутку, прыладах працы, транспарце і г.д.



27 мая 2024

Іншыя навіны

13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС

24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе

27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы

29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.

27.07.2020
Фітасанітарная сітуацыя ў пасевах сельскагаспадарчых культур у рэспубліцы па стане на 27.07.2020

24.07.2020
Аб пасяджэнні рабочай групы

19.06.2020
Аб фітасанітарнай сітуацыі ў пасевах сельскагаспадарчых культур па стане на 17.06.2020

01.06.2020
УВАГА!!! Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў

29.05.2020
Увага! Уступае ў сілу пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 15.05.2020 № 24

28.05.2020
Дадатак да дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволенных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (Пастананова ад 27 траўня 2020 г.)


Навіны 131 - 140 из 159
Страницы:

Зварот да спісу