Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 мая 2024 года

    За перыяд з 17 па 23 мая 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 19 выпадках выяўлення:

– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак у капусце белакачаннай свежай (14,5 т);

– амерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 2 выпадкі ў таматах свежых (6,0 т);

– антракноз суніц (Colletotrichum acutatum Simmonds. (С. xanthii Halsted) - 1 выпадак на суніцах свежых (17,68 т);

– амброзія палыналісная (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага (42,0 т);

– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (28,98 т) і 1 выпадак у перцы свежым (0,5 т);

– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 8 выпадкаў у таматах свежых (47,6 т).

    Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Даведка: Антракноз суніц - адносна нядаўна выяўленая, але распаўсюджанная па ўсім свеце хвароба. Узбуджальнік - Colletotrichum acutatum Simmonds - паражае  шырокае кола раслін, больш чым за 40 сямействаў, у т. л. агародніну, садавіну, хмызнякі і травы. Але асноўнай раслінай-гаспадаром з'яўляецца суніца садовая. Сімптомы паражэння можна знайсці практычна на ўсіх частках расліны. На вусах, верхавінах чаранка маладога лісця, разетках  узнікаюць дробныя, даўгаватыя, уціснутыя, чырвона-бурыя плямы, якія затым ператвараюцца ў чорныя язвы. Зліваючыся, яны акальцоўваюць гэтыя часткі расліны, пагэтаму яно марнее і засыхае. На спелых ягадах назіраюцца ўціснутыя, з выразным краем, круглявыя бронзава-бурыя, затым чорныя плямы цвёрдай сухой гнілі. Эканамічныя страты ўраджаю могуць складаць ад 30 да 80%, а гібель раслін у матачных насаджэннях - больш за 33%. Асноўнай крыніцай інфекцыі з'яўляецца заражоны пасадачны матэрыял. На плантацыях суніц хвароба распаўсюджваецца праз заражоныя раслінныя рэшткі і муміфікаваныя ягады. Споры распаўсюджваюцца з вадой, ветрам, насякомымі. Арашэнне і ападкі спрыяюць рассейванню спор узбуджальніка і наступнаму заражэнню раслін. Акрамя гэтага, патаген перадаецца на адзенні і абутку, прыладах працы, транспарце і г.д.



27 мая 2024

Іншыя навіны

15.04.2020
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачным) характару

15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)

10.04.2020
Аб афіцыйных формах этыкетак, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі па сертыфікацыі насення Еўрапейскага Саюза пры рэалізацыі насення

16.03.2020
Дадатак да дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволенных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (Пастананова ад 12 красавіка 2020 г.)

02.03.2020
Аб удзеле ў рабочай сустрэчы па абмеркаванні пытанняў аб адзіных патрабаванняў у сферы вытворчасці і звароты насення

24.02.2020
Аб адзіных метадах вызначэння сартавых якасцяў насення сельскагаспадарчых раслін у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза

21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу


Навіны 141 - 150 из 159
Страницы:

Зварот да спісу