Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 годаЗа перыяд з 07 па 13 чэрвеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ў імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на капусце белакачаннай свежай (16,3 т); – паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых (2,0 т); – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (242,93 т); – вірус мазаікі пэпіна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых (5,5 т); – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 8 выпадкаў у таматах свежых (21,7 т). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. 17.06.2024 Другие новости
24.06.2024
10.06.2024
03.06.2024
27.05.2024
20.05.2024
15.05.2024
15.05.2024 |