
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года
За перыяд з 14 па 20 чэрвеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ў імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых (5,0 т);
– амброзія полынолистная (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у шроте соевым (67,95 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 3 выпадкі у соевым шроце (180,82 т);
– вірус мазаікі пэпіна (Pepino mosaic virus) – 3 выпадкі ў таматах свежых (4,6 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 5 выпадкаў у таматах свежых (21,9 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Вірус мазаікі пепіно (PepMV) з'яўляецца адным з найбольш небяспечных захворванняў таматаў у свеце. Патаген заражае баклажан, перац, бульбу, пепіно і іншыя расліны сямейства Пасленавых. Найбольш тыповым сімптомам, які выклікаецца вірусам, з'яўляецца мармуровасць пладоў тамата. Інфіктаваныя плады маюць нераўнамерную афарбоўку, часта рэпаюцца і ўздуваюцца. Да іншых сімптомаў PepMV адносяцца востраканечнасць верхавін лісця, хлароз, жоўтая плямістасць лісця. Акрамя гэтага, вірус можа ўзмацняць сімптомы фізіялагічных парушэнняў, у тым ліку абескаляроўванне (нераўнамернае паспяванне) і парэпанне пладоў. PepMV не толькі прыводзіць да пагаршэння якасці, але таксама можа выклікаць значныя страты прадукцыі - да 4-30%. Крыніцай заражэння вірусам з'яўляюцца насенне, свежыя плады тамата, сок хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца падчас догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты, апыляльнікаў (чмялі), а праз карані раслін з дапамогай пажыўных раствораў.
24 июн 2024
Іншыя навіны
15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)
21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства