
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года
За перыяд з 21 па 27 чэрвеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на пятрушке свежай (0,063 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 4 выпадкі у соевым шроце (270,24 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (62,692 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі у таматах свежых (20,5 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) - вірус, які прадстаўляе пагрозу ўраджаю таматаў і перцаў, страты гэтай гародніны пры яго масавым развіцці могуць дасягаць 80%. Асноўнымі прыкметамі ToBRFV з'яўляюцца: мазаічны малюнак, які з`яўляецца на самым маладым лісці верхавіны і пабегах, у некаторых выпадках можна ўбачыць звужанае лісце; на сцеблях з`яўляюцца некратычныя палосы; на пладах - кропкі і жоўтыя плямы, якія з часам могуць стаць карычневымі. Часам назіраецца дэфармацыя раслін. Вірус ToBRFV можа патрапіць у цяпліцы з насеннем (ён выяўляецца ў абалонцы насення і на іх паверхні) і далей лёгка перадавацца праз заражаныя прылады, рукі, адзенне, глебу і непасрэдна ад расліны да расліны, а таксама апыляльнікамі (пчолы, чмялі) і шкоднікамі (трыпсы, белакрылкі). Таму суб'ектам гаспадарання, рэкамендуецца набываць насенне і пасадачны матэрыял, прааналізаваны на адсутнасць віруса, і прымаць меры па выкананні комплексу фітасанітарных мерапрыемстваў па недапушчэнні яго пранікнення і распаўсюджвання.
1 июл 2024
Іншыя навіны
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў!
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год