
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 ліпеня 2024 года
За перыяд з 05 па 11 ліпеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салаце свежай (1,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 3 выпадкі ў соевым шроце (185,12 т);
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter)) - 2 выпадкі ў персіках свежых (29,204 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Бурая маніліёзная гніль - небяспечнае каранціннае захворванне, якое можа амаль цалкам знішчыць ураджай ружакветкавых пладовых дрэў, у першую чаргу костачкавых культур - персіка, нектарыны, слівы, чарэшні, абрыкоса, міндаля і інш. M. fructicola паражае ўсе надземныя органы расліны: почкі, маладыя пабегі, галіны, плады, выклікае гніенне саспелых пладоў, як на дрэве, так і пасля збору ўраджаю. Пры спрыяльных умовах, а менавіта - павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах паветра, споры грыба вельмі хутка распаўсюджваюцца. Адзін хворы плод можа заразіць усе дрэвы ў навакольных садах. Страты пасля збору ўраджаю больш сур'ёзныя, чым да збору, і звычайна адбываюцца пры захоўванні і транспарціроўцы. Пры спрыяльных для развіцця хваробы ўмовах страты пасля збору ўраджаю дасягалі ў некаторых выпадках 80-90%. Найбольш верагодным спосабам распаўсюджвання з'яўляецца пасадачны матэрыял успрымальнага гатунку, а таксама свежыя плады падчас транспарціроўкі і рэалізацыі.
15 июл 2024
Іншыя навіны
15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)
21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства