Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 кастрычніка 2024 годаЗа перыяд з 04 па 10 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення: – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (5 шт.); – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў соі харчовай (113,68 т); – гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага (25,0 т); – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым (307,74 т); – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак у таматах свежых (3,602 т); – вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых (3,602 т). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. 14.10.2024 Другие новости
03.01.2024
26.12.2023
18.12.2023
06.12.2023
04.12.2023
11.11.2023
31.10.2023
16.10.2023
12.09.2023 |