Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 лістапада 2024 годаЗа перыяд з 08 па 14 лістапада 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення: – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 3 выпадка ў шроце соевым; – гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) — каранціннае захворванне, шырока распаўсюджанае на розных відах і гатунках хрызантэм у гадавальніках і цяпліцах у многіх краінах свету. Паражаюцца, у асноўным, лісце, радзей сцеблы і кветкі. На лісцях (верхняй і ніжняй баках) з`яўляюцца невялікія светла-зялёныя або бледна-жоўтыя плямы. З часам плямы павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Паражоныя ўчасткі могуць павялічвацца ў памерах да двух сантыметраў у дыяметры і становяцца светла-карычневымі. Паражонае лісце, заўчасна адмірае, расліны выглядаюць як абпаленыя. Хворыя лісты часта закручваюцца дадолу. На кветках хвароба выяўляецца ў выглядзе некратычнай крапчатасці з выпадковымі пустуламі. Узбуджальнік хваробы перадаецца з заражанымі чаранкамі і раслінамі хрызантэм, у тым ліку з зрэзанымі кветкамі. Белая іржа хрызантэм лічыцца шкодным захворваннем у краінах, якія займаюцца прамысловай гадоўляй культуры. Масавае паражэнне раслін можа прывесці да знішчэння да 80% ураджаю кветак. Нават слабая ступень паражэння хрызантэм дадзеным захворваннем робіць культуру неканкурэнтаздольнай на рынку.
18.11.2024 Другие новости
09.12.2024
02.12.2024
25.11.2024
11.11.2024
04.11.2024
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024 |