
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2024 года
За перыяд з 22 па 28 лістапада 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 7 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 15 выпадках выяўлення:
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 2 выпадка ў клеменцінах свежых;
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 1 выпадак у насенні сланечніка харчовага;
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага;
– павіліка (Cuscuta spp.) - 1 выпадак у насенні люцэры;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха - шмат'ядны каранцінны шкоднік, які пашкоджвае плады апельсіна, мандарына, авакада, хурмы, інжыра, банана, лімона, суніцы, граната, абрыкоса, яблыні, слівы, чарэшні, вінаграда, а таксама больш 260 розных відаў садавіны, кветак, гародніны і арэхаў. Шкодзяць лічынкі, якія выядаюць мякаць пладоў, выклікаючы іх заўчаснае паспяванне і ападанне. Значныя страты ад гэтага шкодніка часта застаюцца незаўважным да моманту, калі плоды становяцца мяккімі, з пацямненнем на скурке, асабліва гэта прыкметна на апельсінах і іншых цытрусавых, а мякоць губляе таварныя якасці. Страты ўраджаю могуць складаць ад 30 да 100 працэнтаў. Асноўны спосаб распаўсюджвання - імпарт заселенай шкоднікам расліннай прадукцыі, таму асноўнымі ахоўнымі мерамі з'яўляецца дбайны надгляд і экспертыза пладоў, якія паступілі ў пунктах увозу.
2 дек 2024
Іншыя навіны
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства