
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 31 снежня 2024 года
За перыяд з 20 па 31 снежня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення:
- шмат'ядная муха-гарбатка (Megaselia scalaris (Loev) - 8 выпадкаў у тытунёвай сыравіне;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 6 выпадкаў у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Шмат'ядная муха-гарбатка – гэта сапрафітная муха, даўжынёй 2-3 мм. Від цеплалюбівы. Шкодзіць лічынка, у першую чаргу запасам, аднак, у натуральных умовах лічынкі часта выяўляецца ў розных арганічных рэштках як расліннага, так і жывёльнага паходжання: соі, муце, сыры, вяленай рыбе, гнілой гародніне і садавіне, а таксама здольная наносіць істотную шкоду грыбным плантацыям, пашкоджваючы міцэлій і пладовыя целы вешанак (Pleurotus spp.), шампіньёнаў (Agaricus spp.), труфеляў (Tuber spp.) і г.д. Дадзены фітафаг можа служыць пераносчыкам шматлікіх небяспечных інфекцый, у тым ліку, халеры. Лічынкі мухі могуць выклікаць факультатыўныя міязы ў жывёл і чалавека, пры гэтым паражаюцца не толькі адкрытыя раны і язвы на скуры, але і ўнутраныя органы.
Шырокаму распаўсюджванню віда спрыяе ўвоз рознай садавіны, асабліва гэта тычыцца пераспелых ці перавозімых ў паўторна выкарыстоўванай забруджанай тары, і шампіньёнаў з рэгіёнаў распаўсюджвання шкодніка. Магчымы таксама занос з грузамі, напрамую не звязанымі з прадуктамі харчавання, з рознымі экзатычнымі жывёламі, у тым ліку і з насякомымі, унутры самалётаў і марскіх суднаў, у апярэнні пералётных птушак.
8 янв 2025
Іншыя навіны
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
УВАГА! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
07.05.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
03.02.2021
Увага! АБIГА-ПIK.