
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 31 снежня 2024 года
За перыяд з 20 па 31 снежня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення:
- шмат'ядная муха-гарбатка (Megaselia scalaris (Loev) - 8 выпадкаў у тытунёвай сыравіне;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 6 выпадкаў у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Шмат'ядная муха-гарбатка – гэта сапрафітная муха, даўжынёй 2-3 мм. Від цеплалюбівы. Шкодзіць лічынка, у першую чаргу запасам, аднак, у натуральных умовах лічынкі часта выяўляецца ў розных арганічных рэштках як расліннага, так і жывёльнага паходжання: соі, муце, сыры, вяленай рыбе, гнілой гародніне і садавіне, а таксама здольная наносіць істотную шкоду грыбным плантацыям, пашкоджваючы міцэлій і пладовыя целы вешанак (Pleurotus spp.), шампіньёнаў (Agaricus spp.), труфеляў (Tuber spp.) і г.д. Дадзены фітафаг можа служыць пераносчыкам шматлікіх небяспечных інфекцый, у тым ліку, халеры. Лічынкі мухі могуць выклікаць факультатыўныя міязы ў жывёл і чалавека, пры гэтым паражаюцца не толькі адкрытыя раны і язвы на скуры, але і ўнутраныя органы.
Шырокаму распаўсюджванню віда спрыяе ўвоз рознай садавіны, асабліва гэта тычыцца пераспелых ці перавозімых ў паўторна выкарыстоўванай забруджанай тары, і шампіньёнаў з рэгіёнаў распаўсюджвання шкодніка. Магчымы таксама занос з грузамі, напрамую не звязанымі з прадуктамі харчавання, з рознымі экзатычнымі жывёламі, у тым ліку і з насякомымі, унутры самалётаў і марскіх суднаў, у апярэнні пералётных птушак.
8 янв 2025
Іншыя навіны
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
02.12.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года
27.11.2019
Бульба - хлебу падпора!
25.11.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 21 лістапада 2019 года
26.06.2019
УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!