Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лютага па 13 сакавіка 2025 года

За перыяд з 28 лютага па 13 сакавіка 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, быў выяўлены 1 вiд каранціннага аб'екта ў 26 выпадках выяўлення:

– павіліка (Cuscuta spp.) - 26 выпадкаў у збожжы пшаніцы харчовай.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Павілікі - род паразітычных раслін сямейства В'юнковые, усе віды якога аднесены да катэгорыі каранцінных пустазелляў, якія не маюць ні каранёў, ні лісця, толькі шнуровіднае сцябло і прысоскі-гаусторыі, праз якія яны сілкуюцца, пранікаючы ў сцеблы раслін-гаспадароў. Гэта расліна здольна паражаць дрэвы, хмызнякі, травы, бахчавыя, агароднінныя, кармавыя і дэкаратыўныя культуры, ягаднікі і вінаграднікі. Шкоднасць павілік выяўляецца ў значным зніжэнні ўраджайнасці і якасці атрыманай прадукцыі. Асабліва гэта прыкметна на шматгадовай траве, а таксама сельскагаспадарчых культурах (моркве, цыбулі, бульбе, бураках і інш.). Таксама, Cuscuta spp. засмечваюць насенны матэрыял і пагаршаюць якасць кармоў з-за алкалоідаў, якія адмоўна ўплываюць на здароўе жывёл, з'яўляючыся прычынай іх атручвання пры ўжыванні засмечанага сена. Распаўсюджваюцца павілікі з насеннем культурных раслін, з харчовай, фуражнай і тэхнічнай прадукцыяй, з сенам, саломай, у тым ліку і з подсцілам у грузавых аўтамабілях, з гронкамі вінаграда і г.д.




17.03.2025

Іншыя навіны

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 141 - 142 из 142
Страницы:

Зварот да спісу