Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 сакавіка па 03 красавіка 2025 года

За перыяд з 28 сакавіка па 03 красавіка 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 8 выпадках выяўлення:

– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкi ў насеннi сланечнiка харчовага (44 т);

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (5,1675 т);

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкi ў таматах свежых (18 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50. Сімптомы праяўлення ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаічны малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю ў выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфікуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фарміравання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку апрацоўкі таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджвання з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.



7.04.2025

Іншыя навіны

01.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года

26.06.2024
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2021 г. № 746

24.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года

17.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года

10.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 мая па 6 чэрвеня 2024 года

03.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 мая 2024 года

27.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 мая 2024 года

20.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 мая 2024 года

15.05.2024
Аб сродках аховы раслін, якія прыйшлі ў непрыдатнасць

15.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 мая 2024 года

06.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 красавіка па 02 мая 2024 года

29.04.2024
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб карантыне і ахове раслін»

29.04.2024
Аб парадку правядзення выпрабаванняў сродкаў аховы раслін і угнаенняў, якія належаць дзяржаўнай рэгістрацыі

29.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 красавіка 2024 года

22.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 красавіка 2024 года

15.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 красавіка 2024 года

08.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года

01.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 сакавіка 2024 года

25.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 сакавіка 2024 года

19.03.2024
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару суб'ектаў гаспадарання ў 2023 годзе


Навіны 41 - 60 из 132
Страницы:

Зварот да спісу