![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 красавіка 2025 годаЗа перыяд з 04 па 10 красавіка 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках выяўлення: – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у насеннi сланечнiка харчовага ; – вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у таматах свежых; – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм і 1 выпадак на суніцах свежых; Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Вірус мазаікі пепіно (PepMV) з'яўляецца адным з найбольш небяспечных захворванняў таматаў у свеце. Патаген заражае баклажан, перац, бульбу, пепіно і іншыя расліны сямейства Пасленавых. Найбольш тыповым сімптомам, які выклікаецца вірусам, з'яўляецца мармуровасць пладоў тамата. Інфіктаваныя плады маюць нераўнамерную афарбоўку, часта рэпаюцца і ўздуваюцца. Да іншых сімптомаў PepMV адносяцца востраканечнасць верхавін лісця, хлароз, жоўтая плямістасць лісця. Акрамя гэтага, вірус можа ўзмацняць сімптомы фізіялагічных парушэнняў, у тым ліку абескаляроўванне (нераўнамернае паспяванне) і парэпанне пладоў. PepMV не толькі прыводзіць да пагаршэння якасці, але таксама можа выклікаць значныя страты прадукцыі - да 4-30%. Крыніцай заражэння вірусам з'яўляюцца насенне, свежыя плады тамата, сок хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца падчас догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты, апыляльнікаў (чмялі), а праз карані раслін з дапамогай пажыўных раствораў.
14.04.2025 Другие новости
29.07.2020
13.01.2020
09.12.2019
27.11.2019
26.06.2019 |