
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 мая 2025 года
За перыяд з 23 па 29 мая 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм і 1 выпадак на суніцах свежых;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым;
– чарада дваждыперыстая (Bidens bipinnata L.) - 1 выпадак у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна:
Чарада дваждыперыстая засмечвае пашы, абочыны дарог, чыгуначныя пуці. Сустракаецца на схілах, берагах рэк, у лясных насаджэннях.
Шкоднасць гэтай расліны выяўляецца ў зніжэнні ўрадлівасці глебы ў месцах масавага развіцця, змене складу прыродных раслінных супольнасцяў і выцясненні мясцовых відаў раслін. Лічыцца цяжкавыкараняльным пустазеллем.
Распаўсюджваецца насеннем з насенным і пасадачным матэрыялам, збожжам, бабовымі культурамі і прадуктамі іх пераапрацоўкі, а таксама сенам, саломай, поўсцю і шкурамі. Натуральнае распаўсюджванне пустазелля адбываецца з жывёламі, чалавекам і воднымі патокамі.
2.06.2025
Іншыя навіны
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!