
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 ліпеня 2025 года
За перыяд з 18 па 24 ліпеня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ў імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 17 выпадках выяўлення:
– бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у кавунах свежых;
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter)) - 2 выпадкі ў персіках свежых;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 13 выпадкаў у шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) – 1 выпадак у таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Чарада валасістая, (Bidens рilosa L.) – небяспечнае каранціннае пустазелле, агрэсіўнае і цяжка выкараняючаяся. Гэта расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Арэал яго дастаткова шырокі і ахоплівае некалькі кантынентаў: Еўропу, Азію, Амерыку. Шкоднасць B. pilosa выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасці культурных раслін з-за хуткага росту чарады з утварэннем дамінантных зараснікаў. Акрамя гэтага, устаноўлена, што экстракт гэтай расліны інгібіруе прарастанне многіх сельскагаспадарчых культур.
Насенне чарады валасістай могуць быць завезены на тэрыторыю нашай рэспублікі са збожжам і шротам соі, кукурузы, насеннем кветак і іншых культур з краін, дзе пустазелле мае шырокае распаўсюджванне. Калючыя шчацінкі насення лёгка чапляюцца да поўсці жывёл, адзення чалавека і такім чынам разносяцца на далёкія адлегласці.
28.07.2025
Іншыя навіны
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!