
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года
За перыяд з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым;
– зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) - 1 выпадак у насенні морквы;
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 2 выпадакi ў нектарынах свежых i 1 выпадак у слiвах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Зебра чып - каранцінны аб'ект для Рэспублікі Беларусь і краін ЕАЭС. Узбуджальнік хваробы паражае культуры сем. Паслёнавыя (бульба, тамат, баклажан, перац), сем. Парасонавыя (морква), сем. Агрэставыя (агрэст). Асноўным сімптомам лічаць завяданне хворай расліны з наступным развіццём хлороза і скручваннем лісця, што ў далейшым можа прывесці да гібелі расліны. На клубнях бульбы з'яўляюцца характэрныя прамяні, якія ідуць ад асяродку і некратычныя плямы на мякаці. Хворая тканіна пры абсмажванні становіцца цёмна-карычневай, паласатай, падобнай на расфарбоўку "зебры". Да абсмажвання сімптомы на клубні могуць быць не бачныя. Страты ўраджаю складаюць ад 30 да 80 працэнтаў. Узбуджальнік хваробы распаўсюджваецца заражаным насеннем, пры абразанні раслін ад інфікаваных да здаровых і з дапамогай насякомых-пераносчыкаў (лістаблошкі).
.jpg)
8.09.2025
Іншыя навіны
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!