![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб унясенні змянення ў Пералік падкаранціннай прадукцыі
Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціну і абароне раслін інфармуе, што 26 лістапада 2025 года прынятае Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі № 95 «Аб унясенні змянення ў Пералік падкаранціннай прадукцыі (падкаранцінных грузаў, падкаранцінных матэрыялаў, падкаранцінных тавараў), якая падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю (нагляду) на мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза і мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза». У адпаведнасці з указаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі прадугледжваецца прывядзенне ў адпаведнасць Пераліку падкаранціннай прадукцыі (падкаранцінных грузаў, падкаранцінных матэрыялаў, падкаранцінных тавараў), якая падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю (нагляду) на мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза і мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, зацверджанага Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 г. № 318, з дзеючай Таварнай намэнклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза ў частцы дэталізацыі субпазіцыі 5101 11 000 0 у залежнасці ад якасных характарыстык авечай воўны (тоніны). Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 26 лістапада 2025 года № 95 уступае ў сілу з 26 снежня 2025 года. З тэкстам дакумента можна азнаёміцца на прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза (https://docs.eaeunion.org/documents/447/10315/). 27.11.2025 Другие новости
08.11.2021
12.08.2021
04.08.2021
28.07.2021
19.07.2021
29.06.2021
29.06.2021
18.06.2021
18.02.2021
13.01.2021
24.12.2020
27.08.2020
29.07.2020 | |