Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 снежня 2025 года
За перыяд з 12 па 18 снежня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення:
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 2 выпадакі ў клеменцінах свежых і 1 выпадак у мандарынах свежых;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 6 выпадкаў у шроце соевым;
– вірус плямістага завядання тамата (Tomato spotted wilt virus) - 1 выпадак у таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых, 1 выпадак у перцы свежым і 1 выпадак у насенні таматаў.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Вірус плямістага завядання таматаў, часцей за ўсё сустракаецца на таматах, якія гадуюцца ва ўмовах адкрытага грунта. Сімптомы паразы выяўляюцца ў дзвюх формах. Першая - класічная (звычайная) бронзавасць. На адным баку ліставай пласцінкі фарміруюцца адзінкавыя ці шматлікія кольцы, кружкі ці плямы вуглаватай формы. У першыя часы плямы маюць бронзавае адценне, пасля бурэюць з прычыны некрозу. Няспелыя плады пакрыты буйнымі павярхоўнымі канцэнтрычнай структуры плямамі бледна-карычневага колеру. Пры паспяванні пладоў яны набываюць светла-жоўтае адценне. На сцеблах - некратычныя даўгаватыя плямы, вяршыня адмірае. Другая форма - некратычная бронзавасць. Адрозніваецца глыбокім пранікненнем плям у тканіны. З-за гэтага плямы на лісці і хвосціках чорныя, канцэнтрычныя. Лісце ўсыхаюць, а на пладах ўтвараюцца глыбока пранікальныя кольцы карычнева-чорнага колеру. У выніку пагаршаюцца колькасныя і якасныя паказчыкі ўраджайнасці. Шляхі распаўсюджвання віруса наступныя: інфікаваныя расліны для пасадкі або іх часткі (акрамя насення), садавінагародніная прадукцыя (плады паслёнавых культур, салата і іншыя зялёныя культуры) і вірафорныя асобіны пераносчыкаў-трыпсаў.
22.12.2025
Іншыя навіны
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
Увага! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.









