Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 лютага па 5 сакавіка 2026 года
За перыяд з 20 лютага па 05 сакавіка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiды каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення:
– бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у яблыках свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых;
– амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бурая маніліёзная гніль – небяспечнае каранціннае захворванне пладовых культур, у асноўным костачкавых. Шкоднасць заключаецца ў значным зніжэнні ўраджаю, за кошт пашкоджвання кветак, лісця, пабегаў і пладоў. Страты ўраджаю складаюць ад 20 да 70% і могуць значна павялічвацца пры павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах. Асноўныя сімптомы - бурае завяданне і засыханне кветак і пабегаў (што нагадвае апёк), а таксама загніванне пладоў з утварэннем шэрых падушачак (парадохій) на іх паверхні, якія хутка разрастаюцца, ахопліваючы ўвесь плод. Гнілыя плады могуць заставацца на дрэве, муміфіцыравацца. Бурая маніліёзная гніль распаўсюджваецца праз заражаны пасадачны матэрыял і свежыя плады. Таму важна, праводзіць пільны каранцінны фітасанітарны кантроль кожнай імпартнай партыі пасадачнага матэрыялу і свежай пладовай прадукцыі.
.jpg)
9.03.2026
Іншыя навіны
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









